Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 1 сакавіка: Затрымалі жанчыну зь дзяўчынкай; АМАП затрымаў 7 вучняў Ліцэю БДУ

абноўлена

Амапавец, архіўнае фота
Амапавец, архіўнае фота

У Беларусі не спыняецца перасьлед за грамадзянскую пазыцыю. Цяпер затрымліваюць за пратэсты ня толькі супраць улады Лукашэнкі, але супраць вайны ва Ўкраіне.

Затрыманьні ў інтэрнаце

АМАП затрымаў 7 навучэнцаў Ліцэю БДУ. Спачатку Задзіночаньне беларускіх студэнтаў напісала, што затрыманых было 8 чалавек і адбылося гэта проста ў інтэрнаце. Аднак затым высьветлілася, што іх схапілі на вуліцы.

Усе яны непаўналетнія. Іхныя прозьвішчы ў сьпісах затрыманых, якія знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсьціна.

Пазьней стала вядома, што іх адпусьцілі.

Затрымалі жанчыну зь дзяўчынкай і жоўта-блакітнымі балёнікамі

Жанчына зь дзяўчынкай і жоўта-блакітнымі балёнікамі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў Менску на адзіночны пікет, піша «Наша Ніва».

Нашыя чытачы паведамляюць, што пікет прайшоў сёньня, 1 сакавіка, сілавікі забралі жанчыну ў мікрааўтобус. Далейшы лёс яе і дзіцяці невядомы.

Жанчыну арыштавалі за блакітна-жоўтыя кветкі

У Віцебску жанчыну арыштавалі за «пікетаваньне» блакітна-жоўтымі кветкамі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

На плошчы Перамогі ў Віцебску 27 лютага затрымалі Кацярыну Бекан за тое, што трымала ў руках блакітна-жоўтыя кветкі. Мясцовыя міліцыянты расцанілі гэта як «несанкцыянаванае пікетаванне» і склалі пратакол паводле артыкулу 24.23 КаАП. Сёньня праваабаронцам паведамілі, што суд арыштаваў Кацярыну на 10 дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG