Як Кіеў жыве падчас вайны? Расказваюць журналістка «Української правди» і мэр гораду Віталь Клічко

Наступствы абстрэлаў у Кіеве, 24 лютага 2022
Наступствы абстрэлаў у Кіеве, 24 лютага 2022

Марадэраў, якія паспрабуюць дзейнічаць у крамах і ўстановах украінскай сталіцы, будуць зьнішчаць без папярэджаньня.

Як распавядае журналістка «УП», у горадзе шмат блёкпастоў, у тым ліку на Троешчыне. Сваякі ў краме дзеляцца грашыма з дзядулямі.

«Знаёмы мент едзе з Дарніцы на канец „Троі“ памыцца і паесьці, таму што гуманітарку, якую ім прывезьлі, раздалі людзям. Хлопцы нашыя арганізаваліся ў групы — манітораць раён, адлоўліваюць нейкіх дзікуноў, суседзі вараць „кактэйлі“ для ворага і ежу для нашых. Сястра на кухні корміць суседзкіх дзяцей. У раёне куча людзей у чарзе чакаюць зброю. З суседзямі пазнаёміліся, усё дзеляцца чым могуць. У дзяцей прайшлі здранцьвеньне і гістэрыкі — яны мацюкаюцца, рагочуць з малюначкаў і просяць есьці (нарэшце!).

Нас сапраўды не перамагчы!»

Да жыхароў Кіева зьвярнуўся і мэр горада Віталь Клічко. Ён адзначыў, што Кіеў жыве ва ўмовах ваеннага становішча і пагрозы. Пераконвае, што марадэраў чакае зьнішчэньне на месцы.

«Кіяўляне! Як толькі вы ўбачыце падазроных людзей, марадэраў, зьвяртайцеся ў праваахоўныя органы і да вайскоўцаў! Мы павінны аб’яднацца як ніколі. Для адпору і правакацый у горадзе. А сюды рвецца арда! Вайскоўцы, праваахоўнікі, абарона, неабыякавыя кіеўляне сёньня робяць усё, каб абараніць наш горад!

Будзем разам! Слава Ўкраіне!»

Напярэдадні, 27 лютага Віталь Клічко адзначыў, што Кіеў трымаецца, нягледзячы на шматлікія спробы ворага пранікнуць у яго. Выехаць са сталіцы цяпер практычна немагчыма, але расейцаў пасьпяхова разьбіваюць на падыходах.

​
XS
SM
MD
LG