Пэнтагон аб пагрозе Пуціна ядзернай зброяй: «Мы здольныя абараніць сябе і сваіх саюзьнікаў»

Будынак Пэнтагону, ілюстрацыйнае фота
Будынак Пэнтагону, ілюстрацыйнае фота

«Мы па-ранейшаму перакананыя ў нашай здольнасьці абараніць сябе, нашых саюзьнікаў і партнэраў, і гэта ўключае ў сябе стратэгічнае стрымліваньне», — заявіў на брыфінгу для прэсы высокапастаўлены прадстаўнік Мінабароны ЗША, паведамляе сайт Мінабароны ЗША.

У паведамленьні адзначаецца, што «афіцыйныя асобы ЗША не сумняюцца ў паведамленьнях аб тым, што Пуцін прывёў расейскія сілы ядзернага стрымліваньня ў павышаную баявую гатоўнасьць».

У ведамстве таксама кажуць, што такі крок Пуціна не патрэбен, бо NATO ніколі не было пагрозай для Расеі, і пагатоў з боку Украіны.

27 лютага прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін загадаў Мінабароны РФ перавесьці расейскія ядзерныя сілы ў адмысловы рэжым баявога дзяжурства. Ён спаслаўся на «агрэсіўныя выказваньні» ў адрас Расеі з боку «найвышэйшых службовых асобаў вядучых краін NATO».

​
XS
SM
MD
LG