Ганаровы консул Беларусі ў Львове звольніўся на знак пратэсту супраць беларускага ўдзелу ў агрэсіі Расеі

Ігар Драцяк (зьлева)
Ігар Драцяк (зьлева)

Ганаровы консул Беларусі ў Львове Ігар Драцяк склаў свае паўнамоцтвы на знак пратэсту супраць падтрымкі Беларусі агрэсіі Расеі ва Ўкраіну.

«З учорашняга дня ў адпаведных абставінах я склаў зь сябе свае паўнамоцтвы», — сказаў Свабодзе Ігар Драцяк.

Ігар Драцяк быў ганаровым консулам Беларусі ў Львове больш як 10 гадоў. Менавіта зь яго лёгкай рукі ў Львове адкрылі Беларускі адукацыйна-культурны цэнтар з нацыянальнай школай, бібліятэкай, газэтай і аддзяленьнем праўнай абароны.

Пасьля пачатку агрэсіі Расеі ў 2014 годзе Ігар Драцяк падтрымаў ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі аб стварэньні ў Менску перамоўнай пляцоўкі паміж Расеяй і Ўкраінай для разьвязаньня канфлікту на Данбасе, які пачаўся пры падтрыманьні Расеі.

Паводле дыпляматычных традыцыяў, ганаровы консул — гэта асоба, якая не знаходзіцца на дыпляматычнай службе дзяржавы, якую прадстаўляе ў краіне свайго грамадзянства, але можа выконваць пэўныя консульскія функцыі. Ігар Драцяк — грамадзянін Украіны.

​
XS
SM
MD
LG