У Кіеўскай вобласьці ў выніку авіяўдараў загінулі чацьвёра і параненыя 15 мірных грамадзян

Разбурэньні ў выніку нападу на Ўкраіну
Разбурэньні ў выніку нападу на Ўкраіну

Старшыня Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Аляксей Кулеба паведаміў аб ахвярах сярод цывільнага насельніцтва ў рэгіёне ў выніку расейскіх авіяўдараў.

«На жаль, маем страты сярод мірнага насельніцтва ў Палесьсі, Мар’янаўцы і Гаўрылаўцы. У Мар’янаўцы, што ў Вышгарадзкім раёне, варожыя сілы цынічна нанесьлі авіяўдар па мірных жыхарах. На гэты момант пацьверджана інфармацыя пра чатырох загінулых і больш як 15 параненых», — паведаміў Аляксей Кулеба.

​
XS
SM
MD
LG