«Людзі ратуюцца, вялізныя чэргі». Што адбываецца на ўкраінска-польскай мяжы

Чарга на ўкраінска-польскай мяжы, 24 лютага 2022
Чарга на ўкраінска-польскай мяжы, 24 лютага 2022

Польшча адкрыла каля мяжы 8 пунктаў прыёму ўкраінцаў. Таксама пункт прыёму ўкраінцаў арганізаваны каля чыгуначнага вакзалу ў Перамышлі.

Польшча адкрыла для ўкраінцаў, якія ўцякаюць ад расейскай агрэсіі, 8 пунктаў прыёму каля мяжы, чатыры зь іх – у Падкарпацкім ваяводзтве. Як паведамляе падкарпацкая ваявода Эва Ленярт, пункты прыёму ўкраінцаў ужо працуюць, яны разьлічаныя пакуль на 600 чалавек. Людзям будзе аказана мэдычная і харчовая дапамога. Таксама пункт прыёму ўкраінцаў арганізаваны каля чыгуначнага вакзалу ў Пшэмысьлі.

Кіраўніцтва Жэшава, Перамышля і іншых гарадоў падкарпацкага рэгіёну напісалі на сваіх старонках у facebook словы падтрымкі ўкраінцам. Яны запэўніваюць, што ўкраінцам будзе аказана розная дапамога. Дабрачынныя арганізацыі Падкарпацкага ваяводзтва і ўлады рэгіёну ўжо пачалі збор сродкаў, прадуктаў і вопраткі.

На пункту пропуску «Карчова» з боку Польшчы (украінскі пункт пропуску «Кракавец») – узмоцнены рэжым, шмат вайсковай тэхнікі непадалёк. Тут перасякаюць мяжу Ўкраіны.

«На ўкраінскім баку чарга аўтамабіляў, якія кіруюцца ў Польшчу, расьцягнулася прыкладна на пяць кілямэтраў. Мы сюды прыехалі са Львова. У Львове – вялізныя чэргі ў аптэкі, банкаматы, крамы. Многія людзі ратуюцца, як і мы, у Польшчы», – распавялі Свабодзе ўкраінцы, якія ўжо перасеклі мяжу і цяпер у Польшчы.

Ля пункту пропуску «Карчова» стаяць аўтамабілі з польскімі і ўкраінскімі нумарамі. Кіроўцы чакаюць пераезду сваіх блізкіх і знаёмых з Украіны.

​
XS
SM
MD
LG