Відэа Пуціна аб пачатку вайны, мяркуючы з мэтададзеных файла на сайце Крамля, было запісана не пазьней за вечар 21 лютага, на гэта зьвярнула ўвагу «Новая газета».
Адзеньне Пуціна супадае зь ягоным адзеньнем на пасяджэньні СБ РФ 21 лютага і на відэа аб прызнаньні ДНР і ЛНР.
А палове трэцяй ночы 24 лютага растоўскімі дыспэтчарамі было апублікавана паведамленьне NОТАМ, якое закрывае палёты ўздоўж мяжы з Украінай, і яго пачатак быў датаваны 22 лютага.