Джо Байдэн: «Малітвы ўсяго сьвету сёньня з народам Украіны. Сьвет закліча Расею да адказу»

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з экстраным зваротам у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.

«Малітвы ўсяго сьвету сёньня з народам Украіны, які пакутуе ад несправакаванага і неапраўданага нападу расейскіх узброеных сіл. Прэзыдэнт Пуцін абраў наўмысную вайну, якая прынясе катастрафічныя чалавечыя ахвяры і пакуты. Толькі Расея нясе адказнасьць за сьмерць і разбурэньні, якія прынясе гэты напад, і Злучаныя Штаты, іх саюзьнікі і партнэры адкажуць адзіным і рашучым чынам. Сьвет закліча Расею да адказу».

Байдэн дадаў, што будзе сачыць за сытуацыяй з Белага дома і рэгулярных паведамленьняў ад Службы нацыянальнай бясьпекі.

«Раніцай я сустрэнуся са сваімі калегамі з G7, а затым пагавару з амэрыканскім народам, каб абвясьціць аб далейшых наступствах, якія Злучаныя Штаты, нашы саюзьнікі і партнэры накладуць на Расею за гэты непатрэбны акт агрэсіі супраць Украіны і сусьветнага міру і бясьпекі. Мы таксама будзем каардынавацца з нашымі саюзьнікамі па NATO, каб забясьпечыць рашучы сумесны адказ, які стрымлівае любую агрэсію супраць Альянсу», – сказаў ён.

Цяпер праходзіць тэрміновае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН па Ўкраіне.

​
XS
SM
MD
LG