Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан не разглядае магчымасьці прызнаць «ДНР» і «ЛНР»

Кіраўнік МЗС Казахстану Мухтар Тлеўберды
Кіраўнік МЗС Казахстану Мухтар Тлеўберды

Пытаньне аб прызнаньні Казахстанам «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» на парадку дня не стаіць.

Пра гэта 22 лютага заявіў журналістам міністар замежных спраў Казахстану Мухтар Тлеўберды.

Тлеўберды таксама назваў немагчымай адпраўку вайскоўцаў сілаў Араганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы ў Луганскую і Данецкую «народныя рэспублікі».

«Не, гэта немагчыма, бо статут АДКБ строга абмяжоўвае выкарыстаньне вайсковых і міратворчых сілаў. Яны могуць выкарыстоўвацца толькі на прасторы АДКБ», — сказаў ён.

«Гэта значыць, практычна гэта немагчыма, — удакладніў сваю думку Тлеўберды. — Для магчымай адпраўкі патрэбна, зразумела, рэзалюцыя і адпаведны мандат Рады бясьпекі ААН. Але, як вы ведаеце, у ААН ёсьць свае міратворчыя сілы і таму ў практычным пляне гэтае пытаньне не стаіць».

XS
SM
MD
LG