Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Максіма Гарэцкага


Максім Гарэцкі з жонкай Леанілай, дзецьмі Леанідам і Галінай. 1923 г.
Максім Гарэцкі з жонкай Леанілай, дзецьмі Леанідам і Галінай. 1923 г.

Падзеі 18 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

18 лютага 1893 году нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец. Расстраляны ў 1937 годзе НКВД.

Максім Гарэцкі "Дзьве душы"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:29:59 0:00
Наўпроставы лінк

Дзень у гісторыі

1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся зь Ядвігай, спадкаемніцай польскага каралеўскага трону.

1537 — у Маскве падпісалі мірную дамову, якая скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім.

1952 — Грэцыя і Турэччына ўступілі ў НАТО.

2014 — украінскія сілавікі пачалі штурм Майдану.

У гэты дзень нарадзіліся

1893Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец.

Пісьменьнік Максім Гарэцкі. 1937 г.
Пісьменьнік Максім Гарэцкі. 1937 г.

1922 Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.

1935Сяргей Картэс, беларускі кампазытар.

1944Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст, стваральнік музэю «Дудуткі».

Яўген Будзінас і Генадзь Грушавы
Яўген Будзінас і Генадзь Грушавы

1946 Надзея Артымовіч, беларуская паэтка зь Беласточчыны.

1954Джон Траволта, амэрыканскі актор, рэжысэр.

У памяці

1546 — памёр Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

1564 — памёр Мікелянджэлё Буанароці, італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт, прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэньня.

1943 — забіты Антоні Ляшчэвіч, сьвятар, ахвяра нацысцкай расправы.

1967 — памёр Роберт Опэнгеймэр, амэрыканскі фізык, кіраўнік амэрыканскага атамнага праекту

1987 — памёр Барыс Кавэрда, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920-х у Заходняй Беларусі, палітэмігрант.

1979 — памёр Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр.

1995 — памёр Заір Азгур, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG