Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз закупіў рэкордныя аб’ёмы газу на выпадак спыненьня паставак з Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У студзені Эўразьвяз імпартаваў рэкордныя 10 трыльёнаў кубамэтраў звадкаванага газу.

Японія і Паўднёвая Карэя паставілі Брусэлю сыравіну з уласных запасаў. ЭЗ распачаў шырокія захады засьцярогі на выпадак, калі пастаўкі расейскага газу ў Эўропу спыняцца. Аб гэтым журналістам у Страсбургу заявіла старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен, паведаміла агенцтва dpa.

Для зьмяншэньня рызыкі ўзьнікненьня перабояў з сыравінай Эўракамісія ў апошнія месяцы правяла перамовы з ключавымі экспартэрамі звадкаванага прыроднага газу, такімі як ЗША, Катар і Эгіпет, каб тыя нарасьцілі яго аб’ёмы.

Акрамя таго, адбыліся кансультацыі з ключавымі імпартэрамі звадкаванага прыроднага газу, у прыватнасьці Японіяй і Паўднёвай Карэяй, каб тыя падалі Эўразьвязу сыравіну з уласных запасаў. Як зазначыла кіраўніца Эўракамісіі, у выніку гэтых намаганьняў Брусэлю ў студзені ЭЗ імпартаваў рэкордныя 10 трыльёнаў кубамэтраў звадкаванага газу.

Прыкметны рост цаны на газ у Эўропе пачаўся зь вясны 2021 году, калі сярэдняя цана на споце па індэксе TTF вагалася ў дыяпазоне ад 250 да 300 даляраў за 1000 кубамэтраў. У апошнія дні лета цана кантракту з пастаўкай «на дзень наперад» перасягнула парог у 600 даляраў, а ў пачатку кастрычніка — 1000 даляраў. У сьнежні цэны падняліся ўдвая, дасягнуўшы гістарычнага максымуму ў 2190 даляраў.

Да гэтага часу ў Эўропе не было такіх высокіх цэнаў за ўсю гісторыю функцыянаваньня газавых хабаў, першы зь якіх — брытанскі NBP — стварылі ў 1996 годзе.

Больш за 40% газу краіны Эўропы атрымліваюць з Расеі, у якой, відаць, цяпер «няма зацікаўленасьці ў павелічэньні паставак, нягледзячы на пікавыя цэны і ажыятажны попыт», адзначала ў пачатку лютага Урсуля фон дэр Ляен.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG