Справу Аўтуховіча, якога абвінавацілі ў тэрарызьме, перадалі ў пракуратуру

 Мікалай Аўтуховіч, 2016 год
Мікалай Аўтуховіч, 2016 год

Пра гэта Свабодзе паведамілі блізкія бізнэсоўца і актывіста з Ваўкавыску Міколы Аўтуховіча.

Дзе, калі і паводле якіх артыкулаў будуць судзіць Мікалая Аўтуховіча, невядома. Ці будуць разам зь ім судзіць і тых, хто праходзіць па так званай «справе Аўтуховіча» — Вольгу Маёраву, Уладзімера Гундара і іншых, — таксама няясна.

Рашэньне будзе прымаць Вярхоўны суд Беларусі. Разгляд справы можа пачацца прыкладна празь месяц, калі арыентавацца на агульную практыку.

Наколькі ведаюць блізкія, Аўтуховіч не чытаў абвінавачаньняў, якія яму выставілі.

​
XS
SM
MD
LG