Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня будзе ўдзельнічаць у запатрабаванай Кіевам сустрэчы ў АБСЭ


Місія АБСЭ ў Луганску
Місія АБСЭ ў Луганску

Расея ня возьме ўдзелу ў запатрабаваных Кіевам кансультацыях па Венскім дакумэнце ў АБСЭ, заявіў намесьнік кіраўніка МЗС РФ Аляксандар Грушко журналістам.

«Не, ня будзем», — сказаў дыплямат, адказваючы на адпаведнае пытаньне.

Запатрабаваныя Кіевам кансультацыі па Венскім дакумэнце ў АБСЭ заплянаваныя на 17.00 менскага часу аўторка, паведамілі раней РИА Новости ў місіі Польшчы, якая старшынюе ў арганізацыі.

Раней міністар замежных спраў Украіны Дзьмітрый Кулеба заявіў, што ўлады Ўкраіны склікаюць сустрэчу з РФ і іншымі дзяржавамі-чальцамі Венскага дакумэнту ў сувязі з тым, што Расея не адказала на запыт Кіева наконт прадастаўленьня інфармацыі аб вайсковай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG