Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэтка Антаніна Хатэнка атрымала літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова

Паэтка Антаніна Хатэнка, архіўнае фота
Паэтка Антаніна Хатэнка, архіўнае фота

Прэмію Міхася Стральцова традыцыйна ўручаюць у дзень народзінаў патрона.

Як паведамляе «Суполка беларускіх пісьменьнікаў», у 2022 годзе рашэньнем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзімера Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан літаратурная прэмія Міхася Стральцова была прысуджаная паэтцы Антаніне Хатэнцы з фармулёўкай:

«За вернасьць клясычным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацьце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў».

Летась ляўрэаткай прэміі стала паэтка Наста Кудасава.

Міхась Стральцоў, беларускі пісьменьнік, крытык, перакладчык, нарадзіўся 14 лютага 1937 году, памёр 23 жніўня 1987 году.

XS
SM
MD
LG