Літва даставіла ва Ўкраіну зэнітна-ракетныя комплексы Stinger

Літоўскія грузавыя самалёты даставілі ва Ўкраіну ваенную дапамогу, якая ўключае пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, паведаміла прэс-служба літоўскага пасольства ў Кіеве.

«У гэтыя выходныя ў Кіеве прызямліліся грузавыя самалёты С-17 зь літоўскай ваеннай тэхнікай. Рашэньнем ураду Літвы ўзброеным сілам Украіны былі перададзеныя сучасныя абаронныя сыстэмы ПЗРК Stinger амэрыканскай вытворчасьці, ахоўныя камізэлькі для вайскоўцаў і іншы рыштунак», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней 13 лютага ва Ўкраіну прыбылі два самалёты ЗША з вайсковай дапамогай, паведаміла прэс-служба амбасады ЗША ў Кіеве.

«Гэта частка дапамогі ў памеры 200 мільёнаў даляраў — гэта боепрыпасы і зарады для гранатамётаў. Мы разам з Украінай», — гаворыцца ў заяве.

Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў у сваю чаргу паведаміў, што агульная вага вайсковай дапамогі, якую ЗША даставілі ў нядзелю, склала 180 тон.

​
XS
SM
MD
LG