Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла гісторык і краязнаўца Валянціна Лебедзева

Сёньня ў Гомлі памерла гісторык і краязнаўца Валянціна Лебедзева, паведамляе «Гомельскі флагшток».

Яна шмат гадоў працавала выкладчыцай на катэдры гісторыі ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Скарыны. Валянціна Лебедзева – аўтарка манаграфіі пра рэвалюцыянэрку з Гомля Палуту Бадунову, арганізатарка Міжнародных навуковых Доўнараўскіх чытаньняў у Рэчыцы, сябра рэдакцыі Беларускай гістарычнай энцыкляпэдыі.

Сфэрай яе навуковых інтарэсаў была культура Беларусі, беларускі нацыянальны рух, гісторыя Гомля пачатку ХХ стагодзьдзя, жыцьцё і навуковая спадчына Мітрафана Доўнар-Запольскага.

XS
SM
MD
LG