Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнік і журналіст Севярын Квяткоўскі пакінуў Беларусь. Нядаўна яго вызвалілі пасьля затрыманьня

абноўлена

Севярын Квяткоўскі
Севярын Квяткоўскі

Пакуль Квяткоўскі не дае падрабязнасьцяў таго, што зь ім адбылося і як ён змог уцячы за мяжу.

Пісьменьнік і журналіст Севярын Квяткоўскі пасьля затрыманьня і нечаканага вызваленьня пакінуў Беларусь.

«Вырваўся з Мордару. Я на вольнай тэрыторыі. Падрабязнасьці пазьней», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Як паведаміў у сваім тэлеграм-канале Андрэй Стрыжак, зь Беларусі Квяткоўскага дапамог вывезьці фонд BySol.

19 студзеня Квяткоўскага затрымалі ў Менску па вяртаньні ў Беларусь з-за мяжы. У віну яму закінулі рэпост роліку, «у загалоўку якога была абраза супрацоўніка берасьцейскай міліцыі».

Квяткоўскага завезьлі ў Пінск і пратрымалі за кратамі тры дні. А 22 студзеня нечакана выпусьцілі, але зрабілі фігурантам крымінальнай справы.

Севярын Квяткоўскі — беларускі літаратар, мэдыяпісьменьнік, журналіст, рэдактар, мэнэджар культурных і мэдыяпраектаў, блогер.

Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995–1996); у газэтах «Имя» (1995–1996) і «Наша ніва» (1996–1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997–1998); на Радыё «Рацыя» (1999–2002) і Радыё Свабода (2002–2008). Рэдактар грамадзкага блогу «Будзьма беларусамі!» (2008–2012). Ад 2012 году пісаў блогі для Радыё Свабода. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтру.

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (2012), таксама аўтар ідэі і суаўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). Аўтар праекту і кнігі «Як стаць беларусам» (2014), сатырычнага раману-коміксу «Калярадзкая пушча» (2019). Ляўрэат прэміі «Залатая літара» (2007) за кнігу «Фрашкі да пляшкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG