Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як звольнілі галоўнага лекара пасьля рэпартажу Tut.by. Падкаст доктара Мартава


Наўпроставы лінк

Шосты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.

Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году зь лекарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.

Цяпер у Беларусі чацьвёртая хваля каранавірусу. Паводле доктара Мартава, улады сустрэлі яе, як і першую, непадрыхтаванымі. Каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба вярнуцца да таго, як усё пачыналася. Вясной 2020-га ў Віцебску мэдыкі першымі прынялі на сябе ўдар.

Пра што вы даведаецеся ў шостым выпуску

Сартаваньне: адбор безнадзейных і палаты для тых, хто памірае
Першыя інтэрвію пра пандэмію ў Беларусі
Звальненьне галоўнага лекара пасьля рэпартажу TUT.BY
Неэфэктыўная «кітайская» хімія ў лячэньні ковіду
XS
SM
MD
LG