Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭГУ запісаў відэа ў падтрымку палітзьняволеных студэнтаў і выпускнікоў унівэрсытэту

Будынак ЭГУ ў Вільні
Будынак ЭГУ ў Вільні

Былыя і цяперашнія студэнты, выпускнікі і выкладчыкі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту запісалі відэазварот у падтрымку палітвязьняволеных калег.

У Беларусі па стане на ранак 26 студзеня было 995 палітвязьняў. Сярод іх таксама людзі, якія маюць дачыненьне да Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, што цяпер месьціцца ў Вільні.

За кратамі ў Беларусі ў палітычна матываваных крымінальных справах знаходзяцца студэнтка ЭГУ, праваабаронца Марфа Рабкова, студэнт унівэрсытэту, анархіст Акіхіра Гаеўскі-Ханада, студэнтка Соф’я Сапега і выпускнікі ўнівэрсытэту — журналіст і дзеяч анархісцкага руху Мікалай Дзядок і сябра БНФ, назіральнік на выбарах Уладзімер Малахоўскі.

Колькасьць палітвязьняў рэжыму Лукашэнкі расьце амаль штодня. За кратамі людзі цярпяць ад бесчалавечнага абыходжаньня, катаваньняў, беспадстаўнага пазбаўленьня элемэнтарных правоў.

XS
SM
MD
LG