Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год у Беларусі спынілі дзейнасьць звыш 27 тысяч ІП


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ў 2021 годзе захаваўся станоўчы балянс рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў.

За год было зарэгістравана 29 070 ІП, а спынілі сваю дзейнасьць 27 094 прадпрымальнікі. Пры гэтым колькасьць рэгістрацый скарацілася на 6% у параўнаньні з 2020 годам, а ліквідацый — на 11,4%, піша Reform.by.

Скарачэньне колькасьці ІП адбылося ў сфэры гандлю і рамонту аўтамабіляў і матацыклаў. За год у гэтым відзе дзейнасьці зарэгістраваўся 7401 прадпрымальнік, а спынілі сваю дзейнасьць 10 177 ІП.

Уастатніх відах дзейнасьці рэгістрацыя ІП перавысіла колькасьць тых, хто спыніў дзейнасьць. Найбольшы «плюс» адзначаецца ў транспарце і лягістыцы, дзе зарэгістраваліся 5128 ІП, а спынілі дзейнасьць — 3234.

За год у краіне зарэгістравалі 9673 арганізацыі, што на 4,9% больш, чым у 2020 годзе. Пры гэтым без уліку рэарганізацыі зарэгістравалі 8995 асобаў.

Летась зьліквідавалі 9682 арганізацыі. Іх колькасьць за год вырасла на 7%. Без уліку рэарганізацыі ліквідавалі 7832 арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG