Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні вайсковы грузавік зьбіў легкавы аўтамабіль. ВІДЭА


Імгненьне пасьля сутыкненьня
Імгненьне пасьля сутыкненьня

Вайскоўцы паехалі на чырвонае сьвятло.

Здарэньне адбылося 25 студзеня ў 8:54. Грузавік МАЗ парушыў правілы дарожнага руху, праехаў на чырвонае сьвятло і пратараніў аўтамабіль Skoda, які рабіў паварот налева, піша АвтоГродно.

Здарэньне адбылося на вуліцы Суворава. Перад «МАЗам» праехаў, але па правілах, вайсковы «Ўрал».

Відавочцы кажуць, што ў кузаве грузавіка, які падбіў легкавік, былі людзі. А яшчэ, што, спрабуючы пазьбегнуць сутыкненьня зь легкавіком, ён ледзь ня ўрэзаўся ў тралейбус. Людзей на пешаходным пераходзе ў момант сутыкненьня не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG