Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрляндзкі сэнатар стаў новым старшынёй ПАРЭ. Яго называюць прарасейскім палітыкам


Тыні Кокс
Тыні Кокс

Сэнатар зь Нідэрляндаў ад Сацыялістычнай партыі Тыні Кокс быў абраны старшынём Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) на найбліжэйшы год, паведамляе прэсавая служба ПАРЭ ў афіцыйным Tвітэры

За Тыні Кокса прагаласавалі 164 дэпутаты асамблеі. Яго адзіная суперніца — кіраўніца ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЭ, дэпутатка Вярхоўнай Рады ад прэзыдэнцкай партыі «Слуга народу» Марыя Мезенцава — атрымала 80 галасоў.

Кокса называюць прарасейскім палітыкам: ён падтрымліваў вяртаньне паўнамоцтваў для расейскай дэлегацыі і выступаў за яе ўдзел у сэсіях ПАРЭ ў 2014 годзе, пасьля таго, як Расея была пазбаўленая права голасу.

Кокс заявіў, што будзе прытрымлівацца лініі свайго папярэдніка Генрыка Дамса. «Зьмена старшыні не азначае зьмены курсу, узятага не так даўно. Летась мы прынялі рэзалюцыю па стратэгічных прыярытэтах Рады Эўропы, якая ўжо дакладна вызначыла наш парадак дня на найбліжэйшыя гады», — абяцаў новаабраны старшыня.

Тыні Кокс нарадзіўся ў 1953 годзе ў Нідэрляндах. У 1973 Кокс скончыў эканоміка-прававую праграму навучаньня ў Школе вышэйшай эканомікі і адміністрацыйных навук у Эйндховэне, у 1975 атрымаў ступень бакаляўра права ў Тылбургскім унівэрсытэце. У 1993 Кокс стаў генэральным сакратаром Сацыялістычнай партыі Нідэрляндаў. З 2003 году ўзначальвае партыйную фракцыю ў Сэнаце Нідэрляндаў, а таксама стаў чальцом галяндзкай дэлегацыі ў ПАРЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG