Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына накіруе Ўкраіне палявы шпіталь у якасьці падтрымкі. Зброю — не


Крыстын Ламбрэхт
Крыстын Ламбрэхт

Міністарка абароны Нямеччыны афіцыйна аб’явіла аб дапамозе 22 студзеня, але падкрэсьліла, што на дапамогу Кіеву зброяй у Бэрліне ня пойдуць.

Крыстын Ламбрэхт у інтэрвію газэце Welt am Sonntag заявіла, што палявы шпіталь прыбудзе ва Ўкраіну ў лютым. Адначасова будзе забясьпечана навучальна-трэніровачная база для ўкраінскага мэдычнага пэрсаналу.

Нямеччына ўжо паставіла Ўкраіне рэсьпіратары, паведаміла міністарка і дадала, што ў шпіталях Нямеччыны знаходзяцца на лячэньні ўкраінскія салдаты зь цяжкімі раненьнямі, атрыманымі ў баях на ўсходзе Ўкраіны.

«Мы стаім поплеч з Кіевам. Цяпер наша задача — зрабіць усё магчымае для памяншэньня вастрыні цяперашняга крызісу».

Крыстын Ламбрэхт, якая ўваходзіць у Сацыял-дэмакратычную партыю, падкрэсьліла, што ў дадзены момант, паводле яе ацэнкі, пастаўкі зброі «не дапамогуць паслабленьню супрацьстаяньня паміж Расеяй і Ўкраінай». Ламбрэхт заявіла, што сфармуляваная такім чынам пазыцыя карыстаецца поўнай падтрымкай усіх чальцоў фэдэральнага ўраду на чале з канцлерам, сацыял-дэмакратам Оляфам Шольцам.

Нямеччына — у адрозьненьне ад шэрагу іншых саюзьнікаў па NATO, у тым ліку ЗША, — прынцыпова адмаўляецца пастаўляць Украіне ўзбраеньне. The Wall Street Journal у пятніцу паведаміла, што Бэрлін блякуе і пастаўкі ўзбраеньня з Эстоніі — на той падставе, што раней гэтая зброя належала Нямеччыне. У гэтым выпадку для экспарту неабходны адмысловы дазвол Бэрліна, але там яго не выдаюць.

Нямецкая палітыка выклікала вострую крытыку з боку афіцыйнага Кіева.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG