Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Унутры ўсё кіпіць»: Прафэсарка БДУ запісала моцнае відэа ў падтрымку звольненага калегі


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту студэнтаў БДУ, 26 кастрычніка 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту студэнтаў БДУ, 26 кастрычніка 2020 году

Прафэсар катэдры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізыкі БДУ Натальля Абрашына-Жадаева на сваёй старонцы ў Facebook днямі апублікавала відэа ў падтрымку калегі дацэнта Максіма Шундалава, якога, паводле яе словаў, угаварылі напісаць заяву аб звальненьні.

«Унутры ўсё кіпіць. Чаму? Калі б магла, дык завыла б», — такімі эмацыйнымі словамі пачынае свой відэазварот Натальля Абрашына-Жадаева.

У ім яна згадвае пратэсты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі, падкрэсьліваючы, што гэта былі менавіта мірныя пратэсты, але ў выніку нязгоду беларусаў «трактавалі як экстрэмізм», і ўсё скончылася затрыманьнямі, арыштамі і турэмнымі тэрмінамі для ўдзельнікаў пратэстаў.

«Колькі нашых грамадзян зьбегла з краіны, колькі сёньня звальняюць, каб дагадзіць аднаму. Калі гэты адзін і ня ведае, што звальняюць лекараў і выкладчыкаў, іншых спэцыялістаў, дык трэба б даведацца. Каб ён даведаўся і жахнуўся. Ах так, ягоныя дзеці будуць вучыцца ў элітных школах, ВНУ, канешне ж. І лекаваць іх будуць таксама годныя лекары за мяжой, ці сюды прывязуць. Але, ведаеце, гэта ўжо занадта», — кажа прафэсарка.

Натальля Абрашына-Жадаева адзначае, што вельмі перажывае з той нагоды, што «паддаўся на ўгаворы» падаць заяву на звальненьне па ўласным жаданьні «выдатны выкладчык і навукоўца» Максім Шундалаў. Але больш за ўсё яе зьбянтэжыла паведамленьне, што калегі зь іншых катэдраў пагадзіліся выконваць за яго ягоную нагрузку.

«Гэта як? Думаючы, што зь імі так не абыдуцца, як зь іншымі нашымі калегамі? Што яны пазьбегнуць такога лёсу? Сёньня яны прамаўчалі, а заўтра зь імі абыдуцца гэтак жа, гэтак жа „разьлічацца“. Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць Богу ці прыслужваць юдзе!»

***

Кандыдат фізыка-матэматычных навук, дацэнт Максім Шундалаў працаваў у БДУ больш за 20 гадоў: ён скончыў фізфак БДУ, там жа асьпірантуру, і ў 1998 годзе пачаў працаваць на факультэце.

Ён распавёў блогу «Отражение», што разумеў, што ва ўнівэрсытэце доўга не затрымаецца, яшчэ напрыканцы жніўня 2021 году: тады яго затрымалі, судзілі па артыкуле 23.34 КаАП і далі штраф. Таксама ён падпісваў лісты, звароты, у тым ліку і ў абарону калегаў зь іншых факультэтаў.

«І калі ў сьнежні 2021 году пачалася чарговая хваля звальненьняў, мне сказалі, што я ў гэтым сьпісе», — Максім Шундалаў. Кантракт у яго заканчваецца 15 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG