Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума РФ абмяркуе прапанову аб прызнаньні сэпаратысцкіх утварэньняў ва Ўкраіне


Вячаслаў Валодзін
Вячаслаў Валодзін

На наступным тыдні ў Дзярждуме пройдуць кансультацыі з кіраўнікамі фракцыяў па праекце КПРФ аб звароце да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб прызнаньні незалежнасьці сэпаратысцкіх рэспублік на ўсходзе Ўкраіны

Потым дакумэнт разгледзіць Рада Думы. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня ніжняй палаты расейскага парлямэнту Вячаслаў Валодзін.

Паводле яго слоў, прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ігнаруе Менскія пагадненьні, а NATO хоча «акупаваць Украіну». «І адно, і другое можа абярнуцца трагедыяй. Мы не павінны гэтага дапусьціць», — падкрэсьліў Валодзін і дадаў, што Масква павінна шукаць спосаб абараніць суайчыньнікаў у самаабвешчаных ЛНР і ДНР.

У сераду дэпутаты з фракцыі КПРФ, у тым ліку яе лідэр Генадзь Зюганаў, унесьлі ў Дзярждуму праект пастановы палаты, у якім прапануюць афіцыйна зьвярнуцца да прэзыдэнта Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасьць ЛНР і ДНР.

Зварот да Пуціна зроблены на фоне беспрэцэдэнтнага абвастрэньня сытуацыі на мяжы Расеі і Ўкраіны. Шматлікія крыніцы паведамляюць аб канцэнтрацыі значнай групоўкі расейскіх войскаў у рэгіёне. Улады заходніх краінаў падазраюць Маскву ў падрыхтоўцы поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня. Крэмль гэта катэгарычна адмаўляе.

Прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў, камэнтуючы зварот да Пуціна наконт прызнаньня сэпаратысцкіх утварэньняў, заклікаў аўтараў ініцыятывы не зарабляць на гэтым палітычных ачкоў. Сытуацыя вакол Украіны напружаная, таму важна пазьбягаць «нейкіх крокаў, якія могуць справакаваць узмацненьне гэтай напружанасьці», сказаў прадстаўнік Крамля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG