Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі больш за 1000 палітвязьняў


Інсталяцыя «Клетка», зробленая студэнтамі ЭГУ і прысьвечаная беларускім палітвязьням на Лукіскім пляцы ў Вільні, 7 ліпеня 2021 году
Інсталяцыя «Клетка», зробленая студэнтамі ЭГУ і прысьвечаная беларускім палітвязьням на Лукіскім пляцы ў Вільні, 7 ліпеня 2021 году

У Беларусі пастаўлены новы рэкорд у колькасьці палітвязьняў за ўсю гісторыю.

Яшчэ 12 чалавек прызналі палітвязьнямі. Усяго праваабарончая супольнасьць краіны налічыла ўжо 1007 зьняволеных з палітычных матываў людзей.

27 студзеня палітвязьнямі прызналі 12 чалавек:

  • Руслан Сінчукоў (асудзілі на 1 год калёніі за абразу Лукашэнкі),
  • Мікалай Берднікаў (асудзілі на 2 гады «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады),
  • Анатоль Выдрын (асудзілі на 1,5 года «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады),
  • Дзьмітры Цыб (асудзілі на 2 гады «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады)​,
  • Мікалай Белазёраў (асудзілі на 1,5 года «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады)​,
  • Мікалай Кавалеўскі (асудзілі на 1,5 года «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады)​,
  • Мікіта Паляёнак (узялі пад варту за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады)​,
  • Андрэй Корабаў (узялі пад варту за абразу Лукашэнкі​),
  • Мікалай Віцікаў (узялі пад варту за «распальваньне сацыяльнай варожасьці» пасьля ліста ў раённую газэту з прапановамі для новай Канстытуцыі)​,
  • Алег Канавалаў (узялі пад варту за камэнтар у «справе Зельцара»​),
  • Андрэй Мышкавец (узялі пад варту за камэнтар у «справе Зельцара»​),
  • Арцём Жарнак (узялі пад варту за «масавыя беспарадкі»​ і заклікі да санкцый).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG