Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы назвалі сямёрку менскіх судзьдзяў, якія вынесьлі найбольш крымінальных прысудаў пратэстоўцам


Заля пасяджэньняў у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы
Заля пасяджэньняў у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы

Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, хто зь менскіх судзьдзяў вынес найбольш прысудаў пратэстоўцам у крымінальных справах.

1. Дзьмітры Карсюк, суд Цэнтральнага раёну, — 20 выракаў

Асудзіў паводле палітычных артыкулаў КК мінімум 20 чалавек.

Зь іх 5 адправіў у калёнію, 7 — на «хімію», 8 — на «хатнюю хімію».

11 — за арганізацыю ці ўдзел у беспарадках (арт. 342),
2 — за масавыя беспарадкі з гвалтам ці супрацівам (арт. 293).

2–3. Марына Фёдарава, суд Фрунзэнскага раёну, — 16 выракаў

Зь іх 12 — фігурантам «справы студэнтаў».

Юлія Блізьнюк, суд Фрунзэнскага раёну, — 16 выракаў

Зь іх прынамсі 9 — на зьняволеньне ў калёніі.

4. Дзьмітры Астапенка, суд Заводзкага раёну, — 14 выракаў

Зь іх 11 — прысуды ўдзельнікам закрытага чату: ад 5 да 9 гадоў калёніі

5. Вікторыя Шабуня, суд Цэнтральнага раёну, — 12 выракаў

Зь іх 9 — на розныя тэрміны ў калёніі.

6. Максім Трусевіч, суд Першамайскага раёну, — 11 выракаў

Зь іх прынамсі тры — зьняволеньне ў калёніі.

7. Сяргей Епіхаў, Менскі абласны суд, — 7 выракаў

Зь іх усе — зьняволеньне ў калёніі.

Хто з згаданых судзьдзяў у санкцыйным сьпісе і «адміністрацыйным топе»

Эўразьвяз увёў пэрсанальныя санкцыі супраць судзьдзяў:

  • Юліі Блізьнюк,
  • Максіма Трусевіча,
  • Вікторыі Шабуні,
  • Марыі Ярохінай.

У ліпені праваабаронцы склалі «адміністрацыйны топ-10» судзьдзяў — тых, якія далі найбольш штрафаў і «сутак». Чатыры судзьдзі з таго сьпісу трапілі ў сёньняшні «крымінальны топ»:

  • Дзьмітры Карсюк,
  • Максім Трусевіч,
  • Марына Фёдарава,
  • Вікторыя Шабуня.

У Беларусі найбольш палітычных выракаў вынесьлі берасьцейскія судзьдзі

Больш за ўсё палітычных прысудаў у Беларусі вынесьлі берасьцейскія судзьдзі. У «пінскай справе» і справе аб «масавых беспарадках» яны за раз дзясяткамі адпраўлялі людзей у калёніі.

У «карагоднай справе» ўжо асудзілі 81 чалавека на 8 працэсах, у пінскай справе — 14 чалавек.

Самыя масавыя «судовыя канвэеры» ладзілі берасьцейскія судзьдзі

  • Вера Філонік,
  • Іна Клышпач,
  • Святаслаў Каліна
  • і іншыя.

Амаль тысяча крымінальных прысудаў пратэстоўцам

Усяго за год паводле «палітычных» крымінальных артыкулаў асудзілі сама меней 976 чалавек. Зь іх пазбавілі волі 449 чалавек, паведаміла «Вясна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG