Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «Вэтэраны Расеі» папрасіў завесьці на пісьменьніка Шэндэровіча крымінальную справу


«Вэтэраны Расеі» як палітычная партыя ўдзельнічалі ў выбарах у акупаваным Крыме, у тым ліку яе кіраўнік Ільдар Рэзяпаў
«Вэтэраны Расеі» як палітычная партыя ўдзельнічалі ў выбарах у акупаваным Крыме, у тым ліку яе кіраўнік Ільдар Рэзяпаў

Удзельнікі расейскай праўладнай арганізацыі лічаць, што Шэндэровіч «рэабілітуе нацызм».

Грамадзкі рух «Вэтэраны Расеі» зьвярнуўся да Сьледчага камітэту і Генэральнай пракуратуры Расеі з просьбай прыцягнуць пісьменьніка Віктара Шэндэровіча да крымінальнай адказнасьці паводле артыкулу «Рэабілітацыя нацызму», піша Znak.com. Як заявіў старшыня руху Ільдар Рэзяпаў, Шэндэровіч нібыта «дыскрэдытуе заслугі СССР у перамозе над нацысцкай Нямеччынай».

Падставай для звароту ў СК і Генпракуратуру стала выступленне Шэндэровіча ў этэры радыёстанцыі «Эхо Москвы» 6 траўня 2021 года, падчас якога ён, на думку прадстаўнікоў руху, «адмаўляў факты, устаноўленыя прысудам Нюрнбэрскага трыбуналу, сваімі выказваньнямі распаўсюджваў хлусьню аб дзейнасьці СССР у гады ІІ усясьветнай вайны і абясцэньваў надпісы, пакінутыя савецкімі салдатамі на сьценах Рэйхстагу».

«Вэтэраны Расеі», як адзначае сайт іх арганізацыі, утварыліся 6 гадоў таму. Яны даўно вядомыя скаргамі ў сілавыя органы на іншых грамадзян Расеі. Напрыклад, у кастрычніку 2021 году яны скардзіліся ў СК і Генпракуратуру на рэпэра Моргенштэрна, які сумняваўся ў неабходнасьці «марнаваць мільёны» на сьвяткаваньне Дня Перамогі 9 траўня. СК пачаў праверку, а Моргенштэрн пакінуў Расею.

У канцы сьнежня летась «Вэтэраны Расеі» зьвярнуліся да Сьледчага камітэту і Генпракуратуры РФ з просьбай прыцягнуць кіраўніцтва і супрацоўнікаў праваабарончай арганізацыі «Мемориал» да крымінальнай адказнасьці. Вярхоўны суд 28 сьнежня ліквідаваў «Мемориал», Эўрапейскі суд у правах чалавека запатрабаваў прыпыніць выкананьне такога выраку.

Віктара Шэндэровіча ў Расеі летась абвясьцілі «замежным агентам», у студзені ён расказаў, што вымушаны быў пакінуць РФ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG