Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мяне шукае КДБ». Беларускі комік Слава Камісаранка ў новым стэндапе заявіў, што яго абвясьцілі ў вышук у Беларусі. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота. Будынак КДБ у Беларусі

14 студзеня на афіцыйным youtube-канале стэндап-коміка Славы Камісаранкі зьявіўся новы выступ пад назвай «Мяне шукае КДБ», у якім ён расказаў, як даведаўся, што яго абвясьцілі ў вышук, і пажартаваў з гэтай нагоды.

«Ведаеце, як я правёў навагоднія сьвяты? Мяне абвясьціў у вышук беларускі КДБ. І я адкрыю вам таямніцу: гэта не было маё навагодняе жаданьне. Не было такога, каб я загадаў апошні айфон, апошні макбук і апошні раз праехаць праз гушчар, толькі ўжо ў багажніку», — так пачаў свой стэндап Слава Камісаранка.

Паводле яго, прычынай вышуку сталі ягоныя жарты пра Лукашэнку і сытуацыю ў Беларусі.

«У звычайных краінах спэцслужбы ловяць тэрарыстаў, а ў Беларусі — прыкалістаў, таму што ў Беларусі прыкаліст павінен быць адзін», — пракамэнтаваў Камісаранка.

Камісаранка расказаў са сцэны, што яму напісаў чалавек, «зьвязаны зь беларускімі пратэстамі», што мае інфармацыю з надзейных крыніц, што Камісаранку зьбіраюцца выкрасьці ў Маскве і вывезьці на машыне ў Беларусь.

У сваім фэйсбуку Слава Камісаранка ў дадатак зьмясьціў допіс аб тым, што супрацоўнікі КДБ «тэлефанавалі, пісалі [яму] эсэмэскі»: «Праўда зайсьці да мяне ў інстаграм, каб убачыць 10 афішаў з Кіева і зразумець, што я не ў Маскве, не здагадаліся».

Слава Камісаранка — вядомы стэндап-комік, жыве ў Маскве. Штогод даваў канцэрты ў розных гарадах Беларусі. Летась праз пандэмію каранавірусу графік выступаў пасунулі з 21 і 25 лістапада на 10 і 11 красавіка гэтага году. Камісаранка неаднаразова выказваўся пра фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і асуджаў гвалт з боку сілавікоў. У пачатку 2021 году яму забаранілі выступаць у Менску, ануляваўшы гастрольныя пасьведчаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG