Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэндап-коміку Камісаранку, які крытыкаваў Лукашэнку, забаранілі выступаць у Менску


Стэндап-коміку Славу Камісаранку анулявалі гастрольныя пасьведчаньні на выступы ў Менску 10 і 11 красавіка.

Гэта парталу Tut.by пацьвердзілі ў кампаніі, якая займалася арганізацыяй канцэрту, а пасьля ў новым выпуску свайго стэндапу расказаў і сам артыст.

Слава Камісаранка — вядомы стэндап-комік, жыве ў Маскве. Штогод даваў канцэрты ў розных гарадах Беларусі. Летась праз пандэмію каранавірусу графік выступаў пасунулі з 21 і 25 лістапада на 10 і 11 красавіка гэтага году.

Аднак арганізатарам прыйшоў ліст з упраўленьня культуры Менгарвыканкаму, у якім паведамляецца аб ануляваньні гастрольных пасьведчаньняў пасьля «вывучэньня матэрыялаў выступаў коміка». Канцэрты ў Віцебску і Гомлі, заплянаваныя ў красавіку, застаюцца ў сіле.

Слава Камісаранка неаднаразова выказваўся пра фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і асуджаў гвалт з боку сілавікоў.

Раман Балонікаў, кіраўнік кампаніі Wonderland Events, якая займалася арганізацыяй канцэрту, называе сытуацыю вакол Камісаранкі «дзіўнай».

«Быў перанос у сувязі з падзеямі ня толькі палітычнымі, а з прычыны пандэміі. Натуральна, падалі ўсе неабходныя дакумэнты на замену гастрольных пасьведчаньняў, паўсюль атрымалі новыя, але потым менскае рашэньне анулявалі. Вядома, усе разумеюць, што гэта адбылося пасьля ўсіх ягоных публічных выказваньняў наконт улады і сытуацыі ў краіне».

Дзеля справядлівасьці, менскі стэндап пройдзе, але ўжо зь іншым складам артыстаў. Замест Славы Камісаранкі выступяць Вікторыя Складчыкава, Андрэй Атлас і Алена Новікава.

Рэакцыя Славы Камісаранкі на забарону канцэрту ў Менску:

Стэндап — камэдыйны жанр, у якім артыст выступае перад жывой аўдыторыяй, імправізуючы і зьвяртаючыся наўпрост да публікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG