Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя праваабаронцы: «Беларускія ўлады правялі бязьлітасную чыстку грамадзянскай супольнасьці»


Суд над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дарʼяй Чульцовай, 9 лютага 2021 году

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) заявіла, што ў 2021 годзе беларускія ўлады зрабілі сваімі мішэнямі палітычных і грамадзкіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў, падвяргаючы іх кампаніям паклёпу, палітычна матываванаму перасьледу і жорсткаму абыходжаньню ў зьняволеньні.

Пра гэта праваабаронцы HRW напісалі ў 752-старонкавай справаздачы World Report 2022 пра сытуацыю з правамі чалавека амаль у 100 краінах сьвету.

«У мінулым годзе беларускія ўлады правялі бязьлітасную чыстку грамадзянскай супольнасьці, — сказаў Г’ю Ўільямсан, дырэктар HRW па Эўропе і Цэнтральнай Азіі, камэнтуючы беларускую частку справаздачы. — Нягледзячы на ашаламляльныя рэпрэсіі, праваабаронцы і журналісты мужна працягваюць сваю працу як на месцах, так і ў эміграцыі».

Уільямсан таксама закрануў пытаньне мігранцкага крызісу на межах Эўразьвязу зь Беларусьсю.

«Беларускія ўлады павінны спыніць любыя злоўжываньні зь мігрантамі і дазволіць гуманітарным арганізацыям аказаць дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы, — сказаў Уільямсан. — Для тых, хто хоча папрасіць прытулку ў Беларусі, беларускія ўлады павінны сумленна разгледзець іх заявы і расьсьледаваць злоўжываньні ў адносінах да мігрантаў з боку беларускіх памежнікаў, прыцягваючы вінаватых да адказнасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG