Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 2021 год у палітычных справах асудзілі 1285 чалавек, агулам на 1992 гады турмы і 673 гады «хіміі»


Гомель. Суд над блогерамі і палітыкамі. Дзьмітры Папоў, Уладзімер Цыгановіч, Сяргей Ціханоўскі на лаве падсудных, восень 2021

Праваабарончы цэнтар «Вясна» падвёў вынікі 2021 году, падаўшы лічбы, як грамадзянаў Беларусі каралі за пратэсты. Агулам судзьдзі пакаралі асуджаных паводле палітычных матываў на 1992 гады.

Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што «ўлады сталі выкарыстоўваць крымінальны перасьлед у якасьці асноўнага інструмэнту абмежаваньня грамадзянаў у іх праве на свабоднае выказваньне думак, на свабоду мірных сходаў і на ўдзел у вядзеньні дзяржаўных спраў з дапамогай канкурэнтных выбараў».

Асуджаныя за 2021 год: мужчыны, жанчыны, непаўналетнія
Асуджаныя за 2021 год: мужчыны, жанчыны, непаўналетнія

Зь вядомых «Вясьне» 1285 асуджаных за 2021 год пазбаўленьне волі ўжывалася да 537 фігурантаў, а гэта 41,8 %. Суадносіны мужчын і жанчын склалі 81,8% і 18,2 % адпаведна.

Больш за ўсё асуджаных у палітычных крымінальных справах зафіксавана ў Менску (388) і Берасьцейскай вобласьці (351), што ў адсоткавых суадносінах складае 57,5 % ад агульнай колькасьці асуджаных летась.

Палітычны перасьлед-2021, людзей адправілі ў турмы агулам на 1992 гады
Палітычны перасьлед-2021, людзей адправілі ў турмы агулам на 1992 гады

Абмежаваньне волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») суды ўжылі ў 23,7 % выпадкаў асуджэньня. Абмежаваньне волі без накіраваньня ў ПУАТ («хатняя хімія») суды ўжывалі ў 29,5 % выпадкаў. 2,3% былі асуджаныя да арышту.

Самыя рэпрэсіўныя судзьдзі Беларусі ў 2021 годзе
Самыя рэпрэсіўныя судзьдзі Беларусі ў 2021 годзе

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG