Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Казімірава, якога ў Беларусі абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках», вызвалілі з-пад варты ў Маскве


Пратэсты ў Менску, 10 жніўня 2020 г.

Суд у Маскве вызваліў зь СІЗА беларуса Андрэя Казімірава, якога ў Беларусі абвінавачваюць ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» пасьля пратэстаў 2020 году.

Пра гэта «Новой газете» паведаміў адвакат Казімірава Іларыён Васільеў.

«Ён быў вызвалены 10 студзеня з прычыны заканчэньня гранічнага тэрміну ўтрыманьня пад вартай — 12 месяцаў, якія заканчваюцца 14 студзеня», — сказаў адвакат.

Пракуратура хадайнічала аб тым, каб прызначыць Казіміраву меру стрыманьня ў выглядзе забароны пэўных дзеяньняў, але суд адмовіў.

22-гадовага Андрэя Казімірава ў Беларусі абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 9 жніўня 2020 году, яму пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Падчас разгону адной з акцый яго паранілі ў нагу гумовай куляй.

Калі актывісту стала вядома пра крымінальны перасьлед, ён зьехаў у Маскву. Там яго затрымалі 14 студзеня 2021 году і зьмясьцілі ў СІЗА № 4 Масквы. У красавіку Генпракуратура Расеі задаволіла запыт Беларусі на экстрадыцыю анархіста, але ЭСПЧ забараніў экстрадаваць анархіста ў Беларусь паводле Правіла 39 аб экстраных мерах.

Напярэдадні стала вядома, што з Расеі экстрадавалі беларуса Дзьмітрыя Падлобнікава, нягледзячы на забарону ЭСПЧ выдаваць яго на радзіму да 31 студзеня, па абвінавачаньні ў «прычыненьні маральнай шкоды» міліцыянту. 5 студзеня ў Падлобнікава заканчваўся тэрмін утрыманьня пад вартай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG