Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗБС: асуджаных у «справе студэнтаў» змушаюць падпісаць прашэньні аб памілаваньні


Асуджаныя ў «справе студэнтаў»
Асуджаныя ў «справе студэнтаў»

10 студэнтаў, выкладчыцу і выпускніцу прызналі вінаватымі ў арганізацыі студэнцкіх акцый пратэсту і ў злачынстве ў складзе групы.

Паводле інфармацыі, якую атрымала Задзіночаньне беларускіх студэнтаў (ЗБС), на гэты момант вядома, што ўмовы адбываньня пакараньня асуджаным у «справе студэнтаў» у калёніі робяць невыноснымі: пагражаюць пазбаўленьнем спатканьняў і званкоў, не аддаюць лістоў, забараняюць кантактаваць зь іншымі асуджанымі, учыняюць дадатковыя праверкі і ціск на працы.

Паводле крыніц ЗБС, усё гэта робяць для таго, каб пакараныя студэнты і студэнткі падпісалі прашэньні аб памілаваньні.

Прысуд у «справе студэнтаў» вынесьлі 16 ліпеня ў Савецкім раённым судзе Менску. Судзьдзя Марына Фёдарава прысудзіла ўсім фігурантам па 2,5 года зьняволеньня. 2 гады атрымаў Глеб Фіцнэр, адзіны, хто прызнаў віну. Менавіта столькі запрасілі пракуроры Анастасія Маліка і Раман Чабатароў.

10 студэнтаў, выкладчыцу і выпускніцу прызналі вінаватымі ў арганізацыі студэнцкіх акцый пратэсту і ў злачынстве ў складзе групы. Большасьць з 12 абвінавачаных затрымаў КДБ яшчэ 12 лістапада 2020 году.

12 фігурантаў «справы студэнтаў» адбываюць пакараньне ў месцах пазбаўленьня волі, піша тэлеграм-канал «Вясна: Палітвязні Беларусі».

Алану Гебрэмарыям, Ксенію Сырамалот, Вікторыю Гранкоўскую, Тацяну Якельчык, Марыю Каленік, Анастасію Булыбенку, Яну Арабейку, Вольгу Філатчанкаву, Касю Будзько этапавалі ў гомельскую жаночую калёнію.

Падтрымаць іх лістамі і можна па адрасе: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Ягора Канецкага этапавалі ў трэцюю калёнію «Віцьба». Адрас для лістоў: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласьць, г. п. Віцьба.

Ільлю Трахтэнберга накіравалі ў папраўчую калёнію № 15. Адрас: ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.

Глеба Фіцнера этапавалі ў шклоўскую калёнію № 17. Падтрымаць Глеба можна па адрасе: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводзкая, 8.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG