Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: асуджаных у «справе студэнтаў» этапавалі ў калёніі, анархіста Раманава чакае новы суд


Асуджаныя ў «справе студэнтаў»
Асуджаныя ў «справе студэнтаў»

Свабода вядзе храналёгію жыцьця палітвязьняў. Лісты, навіны, суды, выказваньні — усё важнае ў нашых матэрыялах пра беларускіх зьняволеных з палітычных матываў.

Усіх фігурантаў «справы студэнтаў» этапавалі ў калёніі

12 фігурантаў «справы студэнтаў» ужо пачалі адбываць пакараньне ў месцах пазбаўленьня волі, піша тэлеграм-канал «Вясна: Палітвязні Беларусі».

Алану Гебрэмарыям, Ксенію Сырамалот, Вікторыю Гранкоўскую, Тацяну Якельчык, Марыю Каленік, Анастасію Булыбенку, Яну Арабейку, Вольгу Філатчанкаву, Касю Будзько этапавалі ў гомельскую жаночую калёнію.

Падтрымаць дзяўчат лістамі і паштоўкамі салідарнасьці можна па адрасе: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Ягора Канецкага этапавалі ў трэцюю калёнію «Віцьба». Адрас для лістоў і паштовак: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласьць, г. п. Віцьба.

Ільлю Трахтэнберга накіравалі ў папраўчую калёнію № 15. Адрас: ПК № 15, 213105, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.

Глеба Фіцнера этапавалі ў шклоўскую калёнію № 17. Падтрымаць Глеба можна па адрасе: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводзкая, 8.

Анархіста Сяргея Раманава этапавалі ў СІЗА-3 Гомля

Як паведамляе «Анархічны Чорны крыж», на 10-ю ранку 29 кастрычніка ў Сяргея Раманава пачнецца разгляд крымінальнай справы за недатрыманьне правілаў прэвэнтыўнага нагляду (арт.421 КК). Разглядаць будзе суд Чыгуначнага раёну Гомля. Судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў.

Санкцыя артыкулу прадугледжвае арышт ці пазбаўленьне волі на тэрмін да аднаго году. Раней Сяргей быў асуджаны за перавозку выбуховых рэчываў на 5 гадоў пазбаўленьня волі, а пасьля вызваленьня на яго завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад мераў прэвэнтыўнага нагляду.

Раманава затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 году разам зь Дзьмітрыем Разановічам, Ігарам Аліневічам і Дзьмітрыем Дубоўскім. Ім ставяць у віну ч. 2 арт. 289 КК (тэрарызм) і ч. 3 арт. 295 (незаконнае абарачэньне зброі) КК па эпізодах нападу на Камітэт судовых экспэртызаў і пракуратуру ў Салігорску і падпал будынка ДАІ ў Мазыры.

Напісаць Сяргею Раманаву можна па адрасе: СІЗА-3, 246003, г., вул. Кніжная, 1А.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG