Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2021 годзе ў сьвеце было зафіксавана больш за 400 тэмпэратурных рэкордаў


Пажар у Каліфорніі, 2014 год
Пажар у Каліфорніі, 2014 год

У 2021 годзе было зафіксавана больш за 400 тэмпэратурных рэкордаў па ўсім сьвеце. Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на мэтэароляга Максіміліяна Эрэра, які штогод публікуе вынікі сваіх назіраньняў за рэкорднымі тэмпэратурамі.

Адразу ў дзесяці дзяржавах — у ліку якіх Турцыя і Канада — былі зафіксаваныя самыя гарачыя месяцы за ўсю гісторыю назіраньняў. Пры гэтым у некалькіх дзяржавах былі зафіксаваны і рэкордна халодныя тэмпэратуры, як, напрыклад, у Гішпаніі, дзе паказчыкі тэрмомэтра апусьціліся да рэкордных −35,8°С.

Былі таксама пабіты ня толькі нацыянальныя рэкорды, але і рэкорды кантынэнтальнага маштабу. У Афрыцы чэрвень і верасень сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіраньняў, а ў Італіі ў жніўні была зарэгістраваная рэкордная для Эўропы тэмпэратура +48°С.

Рэкордныя тэмпэратуры былі зарэгістраваныя і ў Злучаных Штатах, дзе чэрвень 2021 г. быў прызнаны самым гарачым месяцаў за ўсю гісторыю назіраньняў. Чэрвеньскія тэмпэратуры аказаліся самымі высокімі, якія амэрыканскія навукоўцы бачылі за 127 гадоў адсочваньня тэмпэратур у ЗША і ва ўсёй Паўночнай Амэрыцы. Больш за тое, у каліфарнійскай Даліне сьмерці ўжо другі раз быў зарэгістраваны абсалютны тэмпэратурны рэкорд на плянэце, які склаў 54,4°С.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG