Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваньне: Расея перакідае ў Казахстан вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі супраць Украіны


Алматы, 6 студзеня 2020 г. Ілюстрацыйнае фота.
Алматы, 6 студзеня 2020 г. Ілюстрацыйнае фота.

Расея перакідае ў Казахстан вайскоўцаў, якія ў 2014 годзе ўдзельнічалі ў захопе Крыму і баявых дзеяньнях на Данбасе.

Пра гэта паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на расьсьледаваньне журналістаў ІnformNapalm.

Гаворка пра дэсантнікаў з 45-й асобнай брыгады, 98-й дывізіі і Цэнтру спэцыяльнага прызначэньня «Сенеж». Паводле журналістаў InformNapalm, усе гэтыя падразьдзяленьні бралі ўдзел у вайсковых апэрацыях ва Ўкраіне.

Таксама ІnformNapalm паведамляе, што яшчэ 5 студзеня было зафіксаванае прыбыцьцё ў Казахстан вайскова-транспартных самалётаў з РФ. «На той момант ніякага рашэньня АДКБ яшчэ не было, і публічна ні пра якае перакіданьне сіл не паведамлялася. Гучалі меркаваньні вайсковых экспэртаў, што гэтымі бартамі маглі перакідаць наймітаў з расейскай ПВК „Вагнэра“, якія ня толькі ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях супраць Украіны, але і ваявалі ў інтарэсах Крамля ў Сырыі, Лібіі, Судане і іншых краінах».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG