Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Юры Касьцюк выйшаў на волю, яшчэ двум асуджаным пакараньне зьмянілі на больш мяккае

абноўлена

Юры Касьцюк

Мужчына, асуджаны за зьнявагу чырвона-зялёнага сьцяга, цалкам адбыў сваё пакараньне.

Юры Касьцюк выйшаў на волю

24-гадовага берасьцейца Юрыя Касьцюка абвінавацілі ў зьнявазе дзяржаўных сымбаляў па артыкуле 370 КК. Па матэрыялах сьледзтва, 4 верасьня 2020 году Юры ішоў зь сябрамі каля гасьцініцы «Маладзёжная» ў Берасьці і падчас размовы тузануў дзяржаўны сьцяг на будынку, які адразу зваліўся, піша «Вясна. Палітвязьні Беларусі».

Адміністрацыя гатэлю выставіла матэрыяльныя прэтэнзіі за зламаны тронак у памеры 58 рублёў. 17 лістапада 2020 году Юрыю прысудзілі 1 год «хіміі».

23 лістапада 2021 году адбыўся суд па замене пакараньня на больш строгае. У выніку Юрыю прысудзілі 1 месяц і 16 дзён калёніі агульнага рэжыму. З «хіміі» яго перавялі ў горадзенскую турму № 1.

6 студзеня ў палітвязьня скончыўся тэрмін пакараньня і ён выйшаў на волю.

Палітвязьня Яраслава Збароўскага перавялі з «хіміі» на «хатнюю хімію»

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што некаторым палітвязьням у выніку памілаваньня зьмянілі пакараньне на больш мяккае. Акрамя Ўладзімера Шурубейкі, з «хімі» на «хатнюю хімію» таксама перавялі палітзьняволенага Яраслава Збароўскага.

5 красавіка палітвязьня асудзілі па арт. 342 КК да 3 гадоў «хіміі» за ўдзел у падзеях у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 году каля гандлёвага цэнтру «Рыга» ў Менску. Яраслаў на судзе віну не прызнаў. Да гэтага 7 месяцаў яго ўтрымлівалі пад вартай. У пружанскую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 7 яго накіравалі 20 жніўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG