Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорцу прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі» за «зьнявагу» чырвона-зялёнага сьцяга


Чырвона-зялёны сьцяг

За кроплі маторнай алівы на дзяржаўным сьцягу вынесьлі абвінаваўчы прысуд у крымінальнай справе.

У Салігорску вынесьлі прысуд палітзьняволенаму Ўладзімеру Далматовічу. Як высьветлілі праваабаронцы зь «Вясны», вырак прагучаў яшчэ 22 сьнежня.

Уладзімер Далматовіч
Уладзімер Далматовіч

Суд Салігорскага раёну прызнаў Далматовіча вінаватым у «зьнявазе дзяржаўнага сьцяга» — згодна з абвінавачаньнем, мужчына са шпрыца распыліў на сьцяг маторную аліву. Як растлумачыў сам Далматовіч, такія дзеяньні ён зрабіў з крыўды на працу дзяржаўных органаў — незадоўга да гэтага ў доме, у якім ён жыве, разьмерзьліся батарэі, дом затапіла, а рамонт, які мужчына рабіў у тым ліку сваімі рукамі, быў сапсаваны.

Каб вырашыць праблему, абвінавачаны зьвяртаўся да мясцовых чыноўнікаў, дэпутатаў. Спрабаваў абараніць інтарэсы жыхароў свайго дома, але вырашыць праблему так і не ўдалося.

У тэлефоне Ўладзімера сілавікі знайшлі выявы нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга і надпісу «Жыве Беларусь!» — на думку пракурора, гэта «ўскосны доказ» таго, што мужчына адмоўна ставіцца да дзяржаўнага чырвона-зялёнага сьцяга.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG