Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайвань пашырыць эканамічныя сувязі зь Літвой у адказ на ціск Кітаю на Вільню


Тайпэй

Тайвань паведаміў, што створыць інвэстыцыйны фонд з капіталам 200 млн даляраў для інвэстыцый у эканоміку Літвы, а таксама актывізуе гандлёвыя і эканамічныя сувязі зь Літвой.

Кітай аказвае ціск на Літву пасьля таго, як Літва дазволіла Тайваню, які Кітай лічыць сваёй тэрыторыяй, адкрыць паўнавартаснае пасольства ў Вільні (дыпляматычныя прадстаўніцтвы Тайваня ў іншых дзяржавах звычайна называюць «прадстаўніцтвамі Тайбэя» – сталіцы Тайваня).

Кітай адклікаў амбасадара зь Вільні, панізіў статус двухбаковых адносін і аказвае ціск на эўрапейскія і амэрыканскія кампаніі, якія вядуць справы зь Літвой, пагражаючы пазбавіць іх доступу на свой рынак.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ЗША будуць супрацоўнічаць зь Нямеччынай і іншымі краінамі, каб супрацьстаяць гэтым дзеяньням Пэкіна, бо Кітай «зьяўляецца сур'ёзным выклікам нашым агульным каштоўнасьцям, законам, правілам і пагадненьням, якія забясьпечваюць стабільнасьць, росквіт і свабоду ва ўсім сьвеце».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG