Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчуку далі паўтара года калёніі за ўдзел у двух маршах і абразу Лукашэнкі


Суд Заводзкага раёну, Менск

31 сьнежня суд Заводзкага раёну Менску разгледзеў справу палітвязьня Яна Нікішкіна, абвінавачанага паводле ч. 1 арт. 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч асудзіла Яна Нікішкіна на паўтара года пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Паводле матэрыялаў абвінавачваньня, Нікішкін наўмысна, з выкарыстаньнем сацыяльных сетак, публічна абразіў Лукашэнку ў сувязі з ажыцьцяўленьнем ім сваіх службовых паўнамоцтваў, разьмясьціўшы відэаролік, які ўтрымлівае «ненарматыўную форму маўленчага выказваньня».

Сьледчыя таксама ўстанавілі, што Нікішкін двойчы, 16 і 23 жніўня 2020 году, узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія нібыта груба парушылі грамадзкі парадак і былі спалучаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі, публічна выкрыкваў лёзунгі, рухаўся па праезнай частцы дарог, ажыцьцявіў блякаваньне руху транспарту, што пацягнула за сабой парушэньне працы транспарту, у тым ліку гарадзкога пасажырскага транспарту, і дзейнасьці прадпрыемства «Мінсктранс».

Суд пастанавіў канфіскаваць мабільны тэлефон асуджанага «iPhone X», як сродак учыненьня злачынства, у даход дзяржавы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG