Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Генпракуратуры патлумачылі, чаму заблякавалі сайт рэгіянальнага выданьня «Першы рэгіён»


Галоўная старонка сайта «Першы рэгіён» 1 студзеня 2021 гю
Галоўная старонка сайта «Першы рэгіён» 1 студзеня 2021 гю

Згодна з пастановай пракурора Берасьцейскай вобласьці Віктара Клімава, доступ да інтэрнэт-сайта «Першы рэгіён» (1reg.bу) абмежаваны з забаронай аднаўляць яго да заканчэньня 6 месяцаў, паведаміла Генпракуратура Беларусі.

Паводле Генпракуратуры, у працы сайта «Першы рэгіён» знайшлі «шматлікія парушэньні Закону РБ «Аб сродках масавай інфармацыі». У прыватнасьці, як сьцьвярджае ведамства:

  • у шэрагу публікацый на сайце разьмяшчалася інфармацыя, якую суд раней прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», і актыўныя гіпэрспасылкі на рэсурсы, якія яе распаўсюджвалі;
  • «асобныя артыкулы суправаджаліся радыкальнымі паведамленьнямі, якія распальваюць варожасьць з палітычных і ідэалягічных матываў»;
  • «публікаваліся і іншыя зьвесткі, якія яўна дыскрэдытавалі дзейнасьць дзяржаўных і праваахоўных органаў».

Генпракуратура спасылаецца на ч.1 арт.19 Закону «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму» і пп.1.3 п.1 арт. 38 Закону аб СМІ, паводле якога ў СМІ «забаронена распаўсюджваньне інфармацыі, накіраванай на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасьці або якая зьмяшчае заклікі да такой дзейнасьці, іншай інфармацыі, распаўсюджваньне якой здольнае нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь» або забаронена гэтым законам.

  • Увечары 31 сьнежня мэдыяпартал «Першы Рэгіён», які асьвятляе навіны Берасьцейшчыны, паведаміў аб праблемах з доступам да свайго сайта на тэрыторыі Беларусі. Ніякіх афіцыйных паведамленьняў аб прычынах блякаваньня доступу да сайту яго прадстаўнікі не атрымалі.
  • У ліпені 2021 году рэдактара сайта «Першы рэгіён» Алега Супрунюка пакаралі штрафам за публікацыю фота інваліда Ўладзімера Гундара ў кашулі з арнамэнтам, абвінаваціўшы яго ў «распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
  • У жніўні гэтага году журналіста сайта «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча пакаралі 1,5 гадамі калёніі за «абразу Лукашэнкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG