Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Павіншавалі»: выданьне «Першы Рэгіён» паведаміла аб праблемах з доступам да сайту ў Беларусі


Увечары 31 сьнежня мэдыяпартал «Першы Рэгіён», які асьвятляе навіны Берасьцейшчыны, паведаміў аб праблемах з доступам да свайго сайту на тэрыторыі Беларусі.

«Пакуль невядома па чыёй камандзе, але да завяршэньня 31 сьнежня 2021 году „добразычліўцы“ павіншавалі „Першы Рэгіён“ і заблякавалі сайт, — паведамляецца на сайце парталу. — „Белтэлекам“ і life:) ужо блякуюць, астатнія правайдэры, верагодна, будуць імкнуцца найбліжэйшым часам абмежаваць доступ».

Прычынаў блякаваньня доступу да сайту яго прадстаўнікі ня ведаюць, бо ніякіх апавяшчэньняў пакуль не атрымлівалі. Дзяржаўныя органы не распаўсюджвалі інфармацыю аб абмежаваньні доступу да сайта 1reg.by.

У ліпені 2021 году рэдактара сайта «Першы рэгіён» Алега Супрунюка пакаралі штрафам за публікацыю фота інваліда Ўладзімера Гундара ў кашулі з арнамэнтам, абвінаваціўшы яго ў «распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У жніўні гэтага году журналіста сайту «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча пакаралі на 1,5 года калёніі за «абразу Лукашэнкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG