Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель патаньнеў да ўсіх асноўных валют на першых таргах 2022 году


Ілюстрацыйнае фота

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 3 студзеня беларускі рубель здаў пазыцыі адносна ўсіх трох асноўных валют.

Курс даляра на сёньняшніх таргах вырас на 0,43% — да 2,559 рубля (на 1,1 капейкі больш, чым на апошніх таргах 2021 году).

Эўра падаражэў на 0,68%, або на 1,96 капейкі, да 2,9022 рубля. Апошні раз курс эўра перавышаў 2,9 рубля летась у кастрычніку.

Курс расейскага рубля вырас на 0,17%, або 0,57 капейкі. 100 расейскіх рублёў сёньня ацанілі ў 3,4379 беларускага рубля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG