Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр затрыманы міліцыяй у навагоднюю ноч рэчычанін, Белавуса перавялі на Валадарку. Найважнейшае за 2 студзеня


Дзьмітры Ўсхопаў
Дзьмітры Ўсхопаў

Падзеі 2 студзеня.

Жыхар Рэчыцы Дзьмітры Ўсхопаў загінуў у навагоднюю ноч ад траўмаў. Маці лічыць, што сына забілі міліцыянты. Паводле Сьледчага камітэту, сьмерць ня носіць траўматычнага характару.

Расейскія ўлады могуць арганізаваць паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Крым «хоць цяпер», заявіў намесьнік міністра замежных справаў Расеі Андрэй Рудэнка.

Дзеці палітвязьня Андрэя Кузьнечыка атрымалі навагоднюю паштоўку ад бацькі.

31 сьнежня 2021 году ў Будславе прайшла Сьвятая Імша на заканчэньне году.

Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

У нядзелю 98 грамадзян Іраку вылецелі зь Літвы чартэрным рэйсам на радзіму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG