Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс авіяўдар па паласе Газы ў адказ на ракетны абстрэл з боку ХАМАСу


Наступствы ізраільскага авіяўдару па паласе Газы
Наступствы ізраільскага авіяўдару па паласе Газы

Армія абароны Ізраілю заявіла, што авіяўдарам хочуць папярэдзіць палестынскіх праціўнікаў пра недапушчальнасьць далейшых атак.

Ізраільскія вайскоўцы нанесьлі авіяўдар па аб’ектах радыкальнага руху ХАМАС у паласе Газы ў адказ на ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі. Пра гэта паведамілі Сілы абароны Ізраілю (IDF) у Twitter.

«Пакуль у сьвеце запускалі фэервэркі і сьвяткавалі Новы год, з Газы быў іншы тып агню — тэрарысты абстралялі Ізраіль ракетамі. У адказ мы нанесьлі ўдары па аб’ектах ХАМАС у Газе, уключаючы пляцоўку па вытворчасьці ракет і вайсковыя пазыцыі, якія выкарыстоўваюцца для тэрарыстычнай дзейнасьці», — гаворыцца ў заяве ізраільскіх вайскоўцаў.

Па дадзеных ЦАХАЛу, 1 студзеня з Газы ў напрамку Міжземнага мора запусьцілі дзьве ракеты, якія ўзарваліся ля берагоў Ізраілю. Сырэны пры гэтым не гучалі і не прымаліся абарончыя меры. ХАМАС не камэнтаваў абстрэлы. Раней, 29 сьнежня ў выніку абстрэлу з Газы мірны жыхар Ізраілю атрымаў раненьні, а ізраільскія вайскоўцы абстралялі пазыцыі ХАМАС з артылерыі, трое палестынцаў былі параненыя.

Канфлікт паміж Ізраілем і Палестынай абвастрыўся ў траўні мінулага году, калі палестынцы кідалі камяні ў ізраільскія сілы бясьпекі пасьля малітвы на Храмавай гары ў Ерусаліме. Ізраіль і ХАМАС дамовіліся аб спыненьні агню ў ноч на 21 траўня. Але затым перамір’е зноў парушылі, узаемныя абстрэлы былі, напрыклад, у верасьні.

Ізраіль падтрымлівае блякаду анклява Газа з 2007 году, калі ХАМАС прыйшоў да ўлады ў Палестынскай аўтаноміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG