Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы адзначылі Новы год фаервэркамі ў 23.34. Як праходзілі сьвяткаваньні ў розных краінах сьвету: ВІДЭА


Навагодні салют у Сыднэі, Аўстралія

Сёлета ўпершыню ў навагоднюю ноч у Менску не было навагодняга салюту — улады адмовіліся ад гэтага атрыбуту сьвяткаваньня. Але беларусы ўсё адно выйшлі на вуліцы і сустрэлі новы год салютамі ў 23:34 — на знак салідарнасьці з тымі, што прайшоў праз рэпрэсіі за ўдзел у пратэстах.

У 23:34 па ўсім горадзе прагрымелі традыцыйныя «партызанскія» салюты. Мяркуючы па паведамленьнях беларусаў у чатах і сацсетках, фаервэркі запускалі ў самых розных раёнах Менску: у Каменнай горцы, на Паўднёвым Захадзе, Валгаградзкай, Пушкінскай, Кунцаўшчыне, Лошыцы, Серабранцы, Плошчы Перамен і г.д. Дзе-нідзе салютавалі пад воклічы «Жыве Беларусь!».

Сымбалічны час 23:34 замест поўначы — гэта згадка пра сумнавядомы «народны артыкул» 23.34 КаАП (цяпер арт.24.23) «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў», па якім пасьля выбараў былі асуджаныя тысячы беларусаў.

Новы 2022 год у многіх краінах сьвету адзначылі фаервэркамі і сьветлавымі шоў. Склалі для вас падборку прыгожых відэа, як сустракалі новы год у розных гарадах.

У Лёндане не абышліся адным фаервэркам. Вогненныя шары ў небе брытанскай сталіцы дапоўнілі лязэры і дронв, якія стварылі над Тэмзай зямны шар і каляровую галаву тыгра, сымбаля надыходзячага году па ўсходнім календары.

Атэны адсьвяткавалі новы год маляўнічым фаервэркам.

Сьвяткаваньні на Таймс-сквэр ў Нью-Ёрку:

У Дубаі цэнтрам сьвята стала вежа Бурдж-Халіфа. Самы высокі будынак ператварыўся ў вялікі дысплей, на якім вёўся адлік да новага годк, а апоўначы пачаўся салют.

У Рыё-дэ-Жанейра цэнтрам сьвята стаў пляж Капакабана. Ракеты фаервэрка ўзьляталі ў начное неба з баржаў, устаноўленых у акіяне.

У сталіцы Тайлянду Бангкоку шасьціхвілінны фаервэрк прайшоў на рацэ Чаой Прая.

У чарговы раз Сыднэй, Аўстралія, выступіў са сваім знакамітым фаервэркам над гаваньню і Опэрным тэатрам, сустракаючы Новы 2022 год музыкай і агнямі больш за 8 хвілін пасьля поўначы.

Салют на Краснай плошчы ў Маскве:

Ганконг сустрэў Новы год сьветлавым шоу і фаервэркам, адваротным адлікам часу на сьвятлодыёдным фасадзе вышынёй 65,8 мэтра і клясычнай музыкай з жывога аркестра.

Новая Зэляндыя загучала ў Новы год сьветлавым шоў над Оклэндзкім мостам Харбар-брыдж пасьля таго, як традыцыйны фаерверк быў адменены ў гэтым годзе з прычыны COVID-19.

Салютам сустрэлі Новы год і ў Паўночнай Карэі:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG