Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскае МУС: Папулярнасьць міграцыйнага шляху праз Беларусь і Польшчу падае


Мяжа Польшчы і Беларусі
Мяжа Польшчы і Беларусі

Намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік заявіў, што канфлікт на мяжы зь Беларусьсю стабілізуецца, перш за ўсё, дзякуючы рашучаму стаўленьню польскіх службаў.

Аднак, паводле палітыка, якога цытуе Польскае радыё хоць цяпер колькасьць мігрантаў у Беларусі зьмяншаецца, то Польшча павінна быць падрыхтаваная да эскаляцыі крызісу ў будучыні:

«Мігранты вяртаюцца самалётамі зь Менска ў Багдад і Басру, паколькі бачаць, што паўночны шлях міграцыі неэфэктыўны. Мы сочым за інтэрнэт-форумамі, празь якія кантактуюць мігранты і яны самі ацэньваюць, што шанцы трапіць праз Польшчу і Беларусь у Заходнюю Эўропу складаюць каля аднаго працэнта, то бок яны мінімальныя». — сказаў Вонсік.

З пачатку года памежная служба зафіксавала амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусі. У сьнежні іх было каля 1 650.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG