Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік беларускай супольнасьці Крыму: на паўвостраве «ў найбліжэйшай будучыні» чакаюць дэлегацыю зь Беларусі


Раман Чагрынец

Афіцыйная дэлегацыя зь Беларусі наведае анэксаваны Крым у «агляднай будучыні», заявіў кіраўнік прарасейскай беларускай супольнасьці Крыму Раман Чагрынец.

«Мы чакаем у госьці афіцыйную дэлегацыю ў найбліжэйшай будучыні, таму тут будзе вельмі шмат цікавых навін. Я ўпэўнены, яны будуць у бліжэйшы час, у бліжэйшы квартал ці ў паўгодзьдзе», — адзначыў ён.

30 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расейскім» пасьля не прызнанага ААН, ЭЗ, ЗША, Украінай і яе хаўрусьнікамі «крымскага рэфэрэндуму». Лукашэнка таксама сказаў пра намер наведаць Крым, наконт чаго ёсьць дамоўленасьць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Пры гэтым Лукашэнка ўдакладніў, што раней не прызнаваў анэксаваны Крым расейскім з прычыны Будапэшцкага мэмарандуму. У жніўні 2021 года Лукашэнка заяўляў, што прызнае анэксаваны Крым расейскім, «калі апошні расейскі алігарх пачне пастаўляць прадукцыю на паўвостраў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG