Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратычныя партыі адмовіліся ад назіраньня на рэфэрэндуме аб Канстытуцыі


Аб’яднаная Грамадзянская партыя, Беларуская партыя «Зялёныя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Партыя БНФ выступілі з сумеснай заявай наконт рэфэрэндуму аб новай канстытуцыі.

У заяве гаворыцца, што цяпер, калі «захоўваецца палітычныя крызіс і працягваюцца рэпрэсіі, унясеньне зьменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь немэтазгоднае. Падрыхтаваны праект не накіраваны на стабілізацыю палітычнай сытуацыі ў краіне. Пры гэтым прапануецца вынесьці на рэфэрэндум значную колькасьць зьменаў адзіным пакетам».

Партыі канстатуюць, што «сілавыя ведамствы краіны разгарнулі перасьлед і запалохваньне грамадзянак і грамадзян, якія прымалі ўдзел у назіраньні за ходам прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2020 г., у тым ліку сяброў нашых палітычных партый... Сытуацыя з распаўсюдам каранавіруснай інфэкцыі ў часе выбарчых кампаніяў выкарыстоўваецца для абмежаваньня доступу нашых назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі».

Спасылаючыся на гэта, а таксама на прыярытэт бясьпекі сяброў і прыхільнікаў, партыі заявілі пра адмову «ад сумеснай кампаніі для арганізацыі місіі міжпартыйнага назіраньня за рыхтаваньнем і правядзеньнем рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі ў выпадку яго прызначэньня».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG